Пахне рутаю-мятай,
Лёгкi пошум стракоз.
Сцiплы помнiк салдату
У зацiшку бяроз.
Ля падножжа блакiтам
Васiлькi расцвiлi.
Вельмi мала пражыта
Iм на гэтай зямлi.
А над помнiкам - неба
Урачыста маўчыць…
Колькi ж вынесцi трэба,
Каб i мёртваму жыць?
Стихотворение «Пахне рутаю-мятай…»
Комментарии